Ave Keyboard — новы вэбсайт ўжо даступны
Projects

Ave Keyboard — новы вэбсайт ўжо даступны

Read in: Українська Беларуська English

🌐 Сёньня — асаблівы дзень для праекту Ave Keyboard: мы запускаем цалкам новы вэбсайт!

👀 Што новага на сайце:

  • Новы дызайн: больш зручны інтэрфэйс і лепшая адаптыўнасьць для розных прыладаў і памераў экранаў;
  • Поўны сьпіс камбінацыяў клявішаў для кожнае раскладкі на ўсіх падтрымоўваных плятформах;
  • Падтрымка чатырох моваў інтэрфэйсу асобна: украінскае, крымскататарскае, беларускае й ангельскае;
  • Адпаведнасьць стандартам WCAG і эўрапейскім патрабаваньням да прыватнасьці;
  • Наяўнасьць кантактаў арганізацыі;
  • Выпраўлены шэраг памылак і праблемаў, якія існавалі раней.

ℹ️ Папярэдняя вэрсія сайту мела шэраг тэхнічных і дызайнерскіх абмежаваньняў, што ўскладняла карыстаньне рэсурсам і яго далейшае маштабаваньне. Новы сайт напісаны цалкам з нуля — гэта дазволіла ня проста ліквідаваць наяўныя праблемы, але й пераасэнсаваць падыход да падачы інфармацыі, забясьпечыць належную шматмоўнасьць і зрабіць рэсурс даступнейшым для ўсіх катэгорыяў карыстальнікаў незалежна ад мовы, прылады ці асаблівых патрабаваньняў.

Мы ганарымся вынікам і спадзяваемся, што новы сайт стане зручнаю й надзейнаю крыніцаю інфармацыі для ўсіх, хто карыстаецца нашымі раскладкамі ці толькі пачынае зь імі знаёміцца.

⬇️ Наведаць сайт можна па спасылцы: https://keyboard.aveteam.org